Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская заклікае запрашаць на саміты «Усходняга партнёрства» прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл, – паведамляе euroradio.
«Я заклікаю запрасіць прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл заняць пустое крэсла, якое засталося на саміце «Усходняга партнёрства», – піша яна. – Пустое крэсла для Беларусі – гэта страчаная магчымасць. Час паказаць сапраўдную салідарнасць, замяніўшы гэтую пустэчу голасам беларускага народа».
Як вядома, летам 2021-га, пасля ўвядзення супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі чарговых заходніх санкцый, афіцыйны Мінск прыпыніў удзел ва «Усходнім партнёрстве». У ім працягваюць удзельнічаць Украіна, Грузія, Малдова, Арменія і Азербайджан.
Кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль назваў выхад Беларусі з «Усходняга партнёрства» крокам назад.
эж