Беларуская Служба

СМІ: СПА Беларусі магла спрабаваць збіць расійскі дрон

12.12.2023 18:16
Шум быў настолькі гучны, што многія адчулі вібрацыю сцен і пачулі бразганне шкла, брахалі спалоханыя сабакі, спрацавалі сігналізацыі аўтамабіляў. 
      6   3  2023-
Мапа атак беспілотнікамі ўкраінскай тэрыторыі з 6 верасня па 3 лістапада 2023-гаФота: https://texty.org.ua/

У кастрычніку сілы супрацьпаветранай абароны Беларусі маглі спрабаваць збіць расійскі баявы беспілотнік, – паведамляе гомельскае выданне «Флагшток». Напярэдадні з'явілася мапа атак беспілотнікамі ўкраінскай тэрыторыі з 6 верасня па 3 лістапада 2023-га. На ёй бачна, што адзін з «Шахедаў» прыляцеў ва Украіну з тэрыторыі Беларусі ці праз яе.

У каментары «Флагштоку» спецыялісты маніторынгавага канала паведамілі, што запускі БПЛА за тэрыторыі Беларусі за час назірання не зафіксаваныя. Маршрут некаторых эксперыментальных расійскіх беспілотнікаў (не «Шахедаў») можа паказвацца на мапе некарэктна: «Яны прайшлі па мяжы Беларусі каля 00:00-02:00 у ноч з 24.10 на 25.10».

Журналісты «Флагштока» высветлілі, што акурат у ноч з 24 на 25 кастрычніка пра гучныя выбухі паведамлялі ў сацсетках жыхары Мазыра. Шум быў настолькі гучны, што многія адчулі вібрацыю сцен і пачулі бразганне шкла, брахалі спалоханыя сабакі, спрацавалі сігналізацыі аўтамабіляў. Пра гэта мазырчукі масава пісалі ў сацсетках 25 кастрычніка.

Гук выбуху чулі таксама жыхары суседніх вёсак. Шум выбухаў быў зафіксаваны таксама ў Нараўлянскім і Ельскім раёнах.

Выданне «Флагшток» робіць выснову, што па беспілотніку стралялі ракетныя комплексы супрацьпаветранай абароны, размешчаныя ў Мазырскім раёне. Але пацэліць, відавочна, не змаглі, бо дрон паляцеў далей ва Украіну.

эж