Беларуская Служба

Пасьля вяртання ў Беларусь летась затрымалі мінімум 207 чалавек

11.01.2024 12:57
Мінімум 18 чалавек трапілі пад суд паводле крымінальных артыкулаў, прычым 12 з іх былі асуджаныя да зняволення ў калоніі.
ТурмаShutterstock/Fanni_2021

У 2023 годзе пасля праверак на мяжы былі затрыманыя не менш за 207 чалавек, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна». Сярод затрыманых былі не толькі беларусы, але і грамадзяне Украіны, Літвы і Расіі.

Амаль усім прысудзілі «суткі» і штрафы за рэпосты навінаў з незалежных СМІ, «дробнае хуліганства» ці за «пікетаванне» нацыянальнай сімволікай. Мінімум 18 чалавек трапілі пад суд паводле крымінальных артыкулаў, прычым 12 з іх былі асуджаныя да зняволення ў калоніі.

Пад суд трапляюць нават людзі, якія хочуць скарыстацца праграмай «Дарога дадому» – пра яе рэжым гаварыў як спосаб вярнуцца ў Беларусь «без наступстваў». Гэтая праграма дзейнічала да канца 2022 года. Так, адміністратар пратэсных чатаў Таццяна Курыліна, якая скарысталася праграмай, была прыгавораная да чатырох з паловай гадоў калоніі, а жыхар Брэста Ігар Неміровіч па абвінавачанні ў абразе Лукашэнкі быў асуджаны на год калоніі.

Таццяна Собаль, якая таксама звярнулася ў камісію па вяртанні, яшчэ чакае суд: ёй інкрымінуюць «народны» артыкул – «дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

вс