Беларуская Служба

«Радыё Рацыя» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

23.01.2024 13:11
Таксама спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» папоўнілі праекты «КОТОС: мясцовае самакіраванне» і «Трыэліт»
«Радыё Рацыя» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»крыніца: скрыншот сайту «Радыё Рацыя»

«Радыё Рацыя» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Адпаведнае рашэнне прыняў КДБ 16 студзеня.

Паводле ведамства, дачыненне да СМІ маюць Яўген Вапа і Яўген Валошын.

Таксама спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» папоўнілі праекты «КОТОС: мясцовае самакіраванне» і «Трыэліт», паведамляе «Наша Ніва».

Паводле КДБ, дачыненне да праекту «КОТОС: мясцовае самакіраванне» маюць Вольга Цесакова, Дзмітрый Кухлей, а да Telegram-каналу «Трыэліт» – Павел Аляксееў, Кірыл Шчамялёў, Яніна Андраюк, Аляксей Чарнак, Уладзімір Балабановіч, Вадзім Рушкевіч, Юрый Слабодчыкаў, Аляксандр Карцаў.

вс