Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай нагадвае пра адукацыйную стыпендыю для беларусаў, якую можна атрымаць ва ўніверсітэце MCI – «Цэнтр менеджменту ў Інсбруку».
Праграма пад патранажам Святланы Ціханоўскай была запушчана ў кастрычніку і кампенсуе 11 тысяч еўра на атрыманне ступені бакалаўра ці магістра па больш чым 10 спецыяльнасцях, нагадвае дарадчыца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава:
- Гэтая стыпендыя не толькі, але яшчэ магчымасць прынесці змены ў Нашую краіну. Вы зможаце вывучаць бізнес-менеджмент, прадпрымальніцтва, права, турызм і інжынерыю і яшчэ шмат якіх спецыяльнасцяў і распрацаваць інавацыйныя рашэнні для вырашэння для вырашэння сацыяльных і палітычных праблем.
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка 2024 года.
Падрабязнасці пра працэс падачы заяўкі і атрыманне стыпендыі можна знайсці на сайце ўніверсітэта ў раздзеле «замежныя студэнты», націснуўшы на падраздзел «Стыпендыя імя Святланы Ціханоўскай», а таксама па спасылцы: https://t.me/tsikhanouskaya/3997
аз