Беларуская Служба

«Студэнты – рабы для ўлады». Іх будуць прыцягваць да працы летам

27.03.2024 15:29
Такія планы ў бальніц Полацка і Наваполацка.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: shutterstock.com

Улетку плануецца прыцягненне студэнтаў – медыкаў на працу ў бальніцы Полацка і Наваполацка – паведамляе ТГ-канал «Рэальная Беларусь». Беларускія прапагандысты гэта называюць «працоўным праектам», але, відаць, за гэтым стаіць спроба запоўніць прабелы ў кадрах. Па заяве прапаганды, ужо нібыта паступілі заяўкі ад 60 студэнтаў з Беларусі і Расіі.

Цяпер у гэтых бальніцах не хапае больш як 200 урачоў – спецыялістаў і больш як 100 медсясцёр. Як бы там не было, запоўніць гэтую нястачу ніяк не атрымліваецца.

нг