Беларуская Служба

27 красавіка ўручылі ўзнагароды выбітным беларусам ад Рады БНР

28.04.2024 09:24
Узнагароджанне тытуламі кавалера Ордэну Пагоні адбылося ўпершыню з 1950 года.
Зянон Пазняк пасля ўручэння Ордэнуфота: Белсат

Тытул кавалера Ордэна Пагоні з уручэннем адзнакі Камандорскага Крыжу Ордэна Пагоні (найвышэйшай узнагароды Рады БНР) «за найважнейшы ўнёсак у здабыццё незалежнасці Беларусі, нацыянальнае адраджэнне, абарону дэмакратыі» былі ўручаны Зянону Пазняку, паведамляе Белсат.

Таксама кавалерам Ордэну Пагоні стаў праваабаронца Алесі Бяляцкі, які цяпер знаходзіцца за кратамі.

Медалём Ордэну Пагоні адзначаныя Алімпійская медалістка Аляксандра Герасіменя, дырэктар Беларускага дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк, камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс Прохараў і намеснік камандзіра Вадзім Кабанчук, куратарка кніжнай калекцыі Бібліятэкі імя Скарыны ў Лондане Караліна Мацкевіч, журналіст і выдавец Яраслаў Іванюк ды яшчэ шэраг беларусаў.

Узнагароджанне тытуламі кавалера Ордэну Пагоні адбылося ўпершыню з 1950 года.

ав/Белсат

Кавалер Ордэну Пагоні Яраслаў Іванюк: Гэта ўзнагарода таксама для майго сябра, які загінуў пад Бахмутам

26.03.2024 15:01
Мы паразмаўлялі з Яраславам пра ўзнагароду, а таксама пра спробы сарваць сустрэчы з ім ды Уладзімірам Арловым у Літве.