Беларуская Служба

Гомельскі суд адмяніў рашэнне аб прызнанні твораў Дунін-Марцінкевіча экстрэмісцкімі

26.04.2024 18:17
Паўгода на сайце Міністэрства інфармацыі было пазначана, што творы Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча – «экстрэмісцкія матэрыялы».
 -
Вінцэнт Дунін-МарцінкевічФотапартрэт Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, 1860-1861 гг. Фатограф Станіслаў Антон Прушынскі. Грамадскі набытак

Са спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў упершыню выключылі адзін пункт. Гаворка пра зборнікі твораў Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, паведамляюць праваабаронцы «Вясны» з Брэста. 

Паўгода на сайце Міністэрства інфармацыі было пазначана, што творы Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча – «экстрэмісцкія матэрыялы» згодна з рашэннем Жыткавіцкага суда за 8 лістапада 2023 года. 

Але цяпер замест кніг напісана «адменена». Пры гэтым удакладняецца, што рашэнне раённага суда адмяніў прэзідыум Гомельскага абласнога суда 11 сакавіка 2024 года. 

«Экстрэмісцкімі матэрыяламі» былі прызнаныя прадмова Язэпа Янушкевіча да кнігі, а таксама тэксты твораў «Плывуць вятры» і «Гутарка старога дзеда», што прыпісваюцца Дунін-Марцінкевічу.

вс