Беларуская Служба

У наваполацкай калоніі палітвязняў катуюць холадам

29.04.2024 09:09
Цяпер у наваполацкай калоніі ўтрымліваюцца мінімум 100 палітзняволеных.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

Па інфармацыі «Вясны», адміністрацыя ўстановы працягвае ціск на палітвязняў — некаторых на доўгі тэрмін змяшчаюць у ШІЗА і ПКТ, пазбаўляюць спатканняў, перадач і званкоў, а таксама блакуюць ліставанне.

Акрамя гэтага, у калоніі вельмі холадна, у тым ліку праз тое, што адміністрацыя стварае пэўныя ўмовы, каб у памяшканнях былі скразнякі.

У штрафных ізалятарах вязняў таксама катуюць холадам. Ім забароненыя цёплыя рэчы, фізічныя практыкаванні выконваць нельга. Праз гэта ў людзей пачынаюцца праблемы са здароўем. У такіх умовах іх могуць утрымліваць па некалькі месяцаў запар.

ав

«Кіберпартызаны» выклалі ў сетку паведамленні, якія КДБ Беларусі атрымаў праз сайт на працягу дзевяці гадоў

28.04.2024 16:01
Раней яны паведамлялі аб узломе сайта ведамства.