Тэрытарыяльныя прэтэнзіі Польшчы да Беларусі «бачныя няўзброеным вокам». Пра гэта заявіў памочнік міністра абароны - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Леанід Касінскі падчас анлайн-сустрэчы беларускіх і расійскіх прапагандыстаў «Менск-Масква».
«Калі ў Польшчы ёсць тэрытарыяльныя прэтэнзіі да нашай краіны і яны бачныя няўзброеным вокам, іх выказвалі асобныя польскія палітыкі, то чаму мы не можам гаварыць аб гэтай сітуацыі як аб нейкай рызыцы, пагрозе або выкліку?» - заявіў лукашыст.
Паводле яго слоў, улады робяць «адпаведныя крокі па стрымліванні, недапушчэнні, каб гэты канфлікт на глебе тэрытарыяльных прэтэнзій мог быць магчымым».
Пры гэтым Касінскі не прывёў якіх-небудзь выказванняў польскіх улад, якія пацвярджаюць яго заяву.
Крыніца: «Зеркало»