Беларуская Служба

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 15 чалавек

08.06.2024 08:01
Цяпер у згаданым спісе 4 134 прозвішчы, паведамляюць праваабаронцы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

7 чэрвеня МУС Беларусі зрабіла традыцыйны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі журналіста-фрылансера з Палесся Аляксандра Ігнацюка і велаактывістку з Гомеля Святлану Кароль. Зараз у згаданым спісе 4 134 прозвішчы, нагадвае «Вясна».

Праваабаронцы паведамляюць, што грамадзянам, якіх улады ўнеслі ў «Спіс экстрэмістаў», у Беларусі забараняецца: займацца педагагічнай і выдавецкай дзейнасцю, займаць дзяржаўныя пасады, праходзіць ваенную службу.

Апроч таго, фінансавыя аперацыі ўключаных у «Спіс экстрэмістаў» грамадзян падлягаюць асабліваму кантролю, то бок адкрыццё банкаўскага рахунку, разавыя плацяжы, пераводы, паступленні, выдача, абмен, унясенне грашовых сродкаў.

аз

Беларускі рэжым у чарговы раз пашырыў «Спіс экстрэмістаў»

12.04.2024 14:23
Сярод іншых, у спіс дадалі музыкаў Nizkiz, а таксама асуджаную па вяртанні з Польшчы Аляксандру Каско.