Беларуская Служба

3-4 жніўня ў Вільні пройдзе трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь»

12.06.2024 12:01
Галоўная мэта – абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на 2025 год.
3-4
3-4 жніўня ў Вільні пройдзе трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь»facebook.com/S.Tsikhanouskaya

3-4 жніўня ў Вільні пройдзе трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь». Галоўная мэта мерапрыемства – сабраць беларускія дэмакратычныя сілы, актывістаў і актывістак, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы, дыяспару на адной пляцоўцы, каб абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на 2025 год, актуалізаваць выклікі супольнасці і разам знайсці шляхі іх вырашэння.

«Нашая салідарнасць – гэта тая каштоўнасць, якую мы захоўваем у сабе, не гледзячы на намаганні рэжыму аддаліць нас адно ад аднаго. І вельмі важна, каб такія мерапрыемствы, як канферэнцыя «Новая Беларусь» працягвалі заставацца пляцоўкамі для камунікацыі, якія нас аб’ядноўваць. Я спадзяюся, што падчас івэнту мы не толькі адрэфлексуем мінулыя выклікі і памылкі, але і адшукаем у дыскусіях супольнае разуменне таго, у якім кірунку працаваць беларускай дэмакратычнай супольнасці», – напісала дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў Facebook.

Яна нагадала, каб, па меркаваннях бяспекі, дзеля рэгістрацыі для ўдзелу ў канферэнцыі, карыстацца толькі афіцыйнымі кантактамі.

Уся афіцыйная камунікацыя па Канферэнцыі «Новая Беларусь» праходзіць праз пошту confnewbelarus@tsikhanouskaya.org.

«Калі ласка, дбайце пра сваю кібербяспеку!», – дадала Святлана Ціханоўская.

аз