Беларуская Служба

Візавыя цэнтры Польшчы ў Гродне і Лідзе мяняюць правілы прыёму дакументаў

24.06.2024 13:22
Падаць заявы ў візавыя цэнтры Польшчы ў Гродне і Лідзе з 25 чэрвеня змогуць толькі мясцовыя жыхары.
Візакрыніца: gov.pl

«З 25 чэрвеня 2024 года грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць падаць дакументы ў візавых цэнтрах Польшчы ў Гродне і Лідзе згодна з рэгістрацыяй паводле месца жыхарства (пастаянная рэгістрацыя/штамп у пашпарце)», – паведамляецца на сайце VFS Global.

Пры гэтым рэгістрацыя паводле месца прабывання, калі яна адрозніваецца ад рэгістрацыі паводле месца жыхарства, падставаю для падачы дакументаў не лічыцца. Але заяву могуць прыняць, калі грамадзянін зможа пацвердзіць, што ён «сапраўды вучыцца, працуе, мае іншыя падставы доўгатэрміновага пражывання» ў гэтым рэгіёне.

«Такім чынам, грамадзяне Рэспублікі Беларусь змогуць падаваць дакументы толькі ў тых візавых цэнтрах Польшчы, якія адпавядаюць юрысдыкцыі месца іхнай рэгістрацыі паводле месца жыхарства», – адзначылі ў кампаніі.

Адначасова Польшча прыкметна скараціла колькасць выдаваных візаў замежнікам у 2024 годзе. Зніжэнне вагаецца ад 50% да нават 90% у залежнасці ад тыпу візы, паведамляе «Белсат».

вс