Беларуская Служба

Арменія адмовілася ад удзелу ў «Славянскім базары»

26.06.2024 18:33
13 чэрвеня прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што ні ён, ні афіцыйныя прадстаўнікі Арменіі не прыедуць у Беларусь, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка.
Самы скандальны фестывальфота: Tochka.by

Армянская дэлегацыя не будзе ўдзельнічаць у фестывалі «Славянскі базар» у Віцебску сёлета. Аб гэтым заявіў Урэж Кіракасян, кіраўнік дэлегацыі і дырэктар Ерэванскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтва, – чытаем на партале reform.news.

«У сувязі з заявай прэм'ер-міністра Арменіі аб спыненні афіцыйных адносін паміж Рэспублікай Арменія і Рэспублікай Беларусь, афіцыйная дэлегацыя Арменіі прыняла рашэнне не ехаць у Беларусь і не ўдзельнічаць у штогадовым міжнародным конкурсе «Славянскі базар 2024», які пройдзе ў Беларусі з 8 па 18 ліпеня гэтага года», – заявіў Кіракасян, выказаўшы спадзяванне, што палітычны хаос будзе пераадолены і адносіны паміж народамі адновяцца.

Нагадаем, 13 чэрвеня прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што ні ён, ні афіцыйныя прадстаўнікі Арменіі не прыедуць у Беларусь, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка.

Раней армянскі лідар заявіў, што дзве краіны – члены АДКБ падтрымалі Азербайджан у канфлікце ў Нагорным Карабаху. Беларусь і Арменія выклікалі сваіх паслоў для кансультацый.

эж