У 9 раніцы некалькі беларускіх актывістаў, у тым ліку Руслан Хазін і Зміцер Балкунец, распачалі акцыю на польска-беларускай мяжы ў раёне памежнага пераходу для грузавога транспарту «Кукурыкі-Казловічы».
Па ўмовах дазволенай акцыі, 4 ліпеня з 9:00 да 18:00 (па польскім часе) актывісты маюць права абмяжоўваць рух грузавых аўтамабіляў па нацыянальнай трасе №68 у бок дарогі №2, прапускаючы грузавікі раз у 30. хвілін. Пры гэтым фуры, якія едуць у напрамку тэрмінала ў Карошчыне, а таксама легкавыя аўтамабілі, што едуць у абодва бакі, праязджаюць без абмежаванняў.
Тым не менш, пасля 12.00 да пратэстоўцаў падышлі мясцовыя жыхары і дальнабойшчыкі. Яны супраць блакіроўкі дарогі. Некаторыя з іх прапанавалі пікетоўцам пратэставаць супраць Лукашэнкі ў Беларусі - піша MOST.
Аднаго суперніка акцыі забрала паліцыя, таму што ён паводзіў сябе агрэсіўна.
У акцыі частковай блакіроўкі руху на польска-беларускай мяжы прыняло ўдзел каля 10 беларускіх актывістаў. Яны дамагаюцца вызвалення беларускіх палітвязняў і спынення міграцыйнага крызісу.
яс