Апошнія паўгода чаргу на перадачу рэжымнай пасылкі альбо на кароткатэрміновае спатканне ў СІЗА-3 сваякі падследных займаюць з ночы.
Некаторыя з іх нават начуюць у машынах каля ўваходу ў ізалятар з вечара папярэдняга дня. Але сёння, як кажуць відавочцы, колькасць людзей проста зашкальвае, піша Mayday.team, на што звярнула ўвагу Наша ніва.
Грамадзян без перадач, якія прыехалі толькі ўдакладніць дзе знаходзіцца іх сваяк, перасталі пускаць унутр. Неаднаразова на працягу дня сітуацыя напальвалася літаральна да фізічнага супрацьстаяння.
Адміністрацыя СІЗА ў супрацьстаянне не ўмешвалася.
Сітуацыя можа сведчыць аб перапоўненасці гэтай папраўчай установы. Перадаць пасылку на працягу дня змогуць не ўсе, зазначаюць праваабаронцы.
яс