Беларуская Служба

Траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца

05.07.2024 11:30
Інфармацыя пра тое, што на волю выпускаюць найбольш хворых і старых, не адпавядае рэчаіснасці.
 , .
Следчы ізалятар, пер. Акрэсціна ў МінскуFoto: фота: svaboda.org/printscreen

Кіраўнік «Байсола» Андрэй Стрыжак у сваім тэлеграм-канале паведаміў, што Службе хуткай гуманітарнай дапамогі вядомыя 15 прозвішчаў (+1 непацверджанае), якія датэрмінова выйшлі на волю цягам апошніх дзён, а таксама прааналізаваў структуру вызваленых, - піша Наша ніва.

Андрэй Стрыжак прывёў дадатковыя лічбы, якімі можна бяспечна падзяліцца, паколькі імёны не агучваюцца:

Тэрміны, якія заставалася прасядзець тым, пра вызваленне каго вядома:

5 чалавек – у межах месяца;
3 чалавекі – у межах года;
5 чалавек – у межах 1,5–2 гадоў;
1 чалавек – у межах 2–3 гадоў;
1 чалавек – больш за 6 гадоў (Рыгор Кастусёў).

Сярод тых, хто быў датэрмінова вызвалены за апошнія два дні, вядома пра цяжкі стан здароўя толькі ў Рыгора Кастусёва.

Андрэй Стрыжак падкрэсліў, што траціна палітвязняў, пра вызваленне якіх вядома, выйшлі б на волю цягам месяца, што абсалютная большасць вызваленых не з'яўляюцца людзьмі сталага ўзросту з цяжкімі захворваннямі. То бок, інфармацыя пра тое, што на волю выпускаюць найбольш хворых і старых, не адпавядае рэчаіснасці і зʼяўляецца часткай дзяржаўнай прапаганды.

яс