Беларуская Служба

У ЕС «з палёгкай» пачулі аб вызваленні шэрагу беларускіх палітвязняў

05.07.2024 12:30
ЕС заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў у Беларусі.
Сцяг Еўрапейскага СаюзаPhoto: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейскі саюз прыняў да ўвагі навіну аб вызваленні шэрагу беларускіх палітвязняў у Беларусі, але заклікае вызваліць і ўсіх астатніх, паведамілі ў дыпламатычнай службе ЕС. «Еўрасаюз прыняў да ўвагі вызваленне шэрагу палітычных зняволеных у Беларусі. Мы з палёгкай успрынялі навіны аб тым, што яны нарэшце ўзʼядналіся са сваімі семʼямі і блізкімі», – гаворыцца ў паведамленні.

У дыпслужбе нагадалі, што ў Беларусі па-ранейшаму знаходзяцца больш за 1 400 палітвязняў. Сярод іх – людзі, пазбаўленыя магчымасці зносін з навакольнымі, якія маюць сурʼёзныя праблемы са здароўем або інваліднасць, старэйшыя за 60 гадоў, непаўналетнія і асобы з псіхічнымі захворваннямі. Некаторыя з іх маюць патрэбу ў неадкладнай медыцынскай дапамозе і знаходзяцца ў небяспечным для жыцця стане, нагадвае «Позірк».

ЕС заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў у Беларусі.
Нагадаем, 2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што шэраг асуджаных «праціўнікаў беларускіх уладаў» у бліжэйшы час могуць выйсці на волю. На наступны дзень, 3 ліпеня, улады вызвалілі некалькіх палітвязняў.

аз

Траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца

05.07.2024 11:30
Інфармацыя пра тое, што на волю выпускаюць найбольш хворых і старых, не адпавядае рэчаіснасці.