Беларуская Служба

Другі месяц запар зніжаюцца золатавалютныя рэзервы Беларусі

05.07.2024 13:32
Адзначаецца, што прычынамі зніжэння золатавалютных рэзерваў у чэрвені былі зніжэнне цаны золата і скарачэнне рэзерваў у валюце.
ЗолатаPhoto:erik_stein/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі другі месяц запар зніжаюцца золатавалютныя рэзервы. Паводле звестак Нацбанка, на 1 ліпеня яны склалі амаль 8,36 мільярда долараў.

Скарачэнне за чэрвень склала 52,9 мільёна долараў. У траўні ЗВР скараціліся на 30,1 мільёна долараў, нагадвае «Еўрарадыё».

Адзначаецца, што прычынамі зніжэння золатавалютных рэзерваў у чэрвені былі зніжэнне цаны золата і скарачэнне рэзерваў у валюце.

Як адзначаюць у Нацбанку, кошт манетарнага золата, уключанага ў ЗВР, зменшыўся на 23,4 мільёна долараў – да 4,05 мільярда долараў.

Рэзервовыя актывы ў замежнай валюце скараціліся на 24,7 мільёна долараў – да 2,95 мільярда долараў.

Кошт СДР (міжнародны рэзервовы актыў) паменшаў на 4,8 мільёна долараў – да 1,36 мільярда долараў.

аз