Беларуская Служба

Канал Беларускай дыяспары Беластоку ў Facebook прызнаны экстрэмісцкім

05.07.2024 15:33
У мінулым годзе экстрэмісцкім рэжым у Мінску прызнаў таксама канал Беларускай дыяспары ў Беластоку ў Інстаграме.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.LoboStudioHamburg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Канал Беларускай дыяспары Беластока ў Фэйсбуку лукашэнкаўскімі структурамі прызнаны экстрэмісцкім, таму прадстаўнікі дыяспары просяць падпісчыкаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, быць вельмі асцярожнымі, па магчымасці адпісацца і не перасылаць публікацыі тым, хто знаходзіцца ў зоне рызыкі. 

«Радыё Рацыя» нагадвае, што 19 верасня 2023 года канал Беларускай дыяспары ў Беластоку ў Інстаграме @belarusy_bialystok таксама быў прызнаны экстрэмісцкім.

Беларусаў замежжа, якія знаходзяцца ў бяспецы, наадварот, запрашаюць падпісвацца на сацсеткі Беларускай дыяспары ў Беластоку, каб быць у курсе падзей.

аз