Канал Беларускай дыяспары Беластока ў Фэйсбуку лукашэнкаўскімі структурамі прызнаны экстрэмісцкім, таму прадстаўнікі дыяспары просяць падпісчыкаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, быць вельмі асцярожнымі, па магчымасці адпісацца і не перасылаць публікацыі тым, хто знаходзіцца ў зоне рызыкі.
«Радыё Рацыя» нагадвае, што 19 верасня 2023 года канал Беларускай дыяспары ў Беластоку ў Інстаграме @belarusy_bialystok таксама быў прызнаны экстрэмісцкім.
Беларусаў замежжа, якія знаходзяцца ў бяспецы, наадварот, запрашаюць падпісвацца на сацсеткі Беларускай дыяспары ў Беластоку, каб быць у курсе падзей.
аз