Беларуская праваабарончая супольнасць атрымала інфармацыю пра пазбаўленне волі за абразу А.Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды меркаванняў, у тым ліку аб асуджэнні і накіраваннi да адбыцця пакарання:
- Дзмітрыя Пузікава па арт. 370 КК за сарваны чырвона-зялёны сцяг да 6 месяцаў пазбаўлення волі у папраўчай калоніі;
- Дзяніса Семяніхіна па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Дар’і Заяц па арт. 370 КК за спалены чырвона-зялёны сцяг да аднаго года пазбаўлення волі у папраўчай калоніі;
- Валерыі Драгун па арт. 370 КК за спалены чырвона-зялёны сцяг да аднаго года пазбаўлення волі у папраўчай калоніі;
- Алены Карпенкі па арт. 367 КК за паклёп на А. Лукашэнку да аднаго года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Андрэя Каралёва па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Антона Пугача па арт. 368 і 369 КК за абразу А. Лукашэнкі і службовай асобы да аднаго года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Алены Дуброўскай па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да аднаго года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Івана Дзярновіча па арт. 367, 368, 369 КК за паклёп на А. Лукашэнку, абразу А. Лукашэнкі і службовай асобы да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Аляксандра Захарчыка па арт. 367 КК за паклёп на А. Лукашэнку да трох гадоў абмежавання волі у папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Юрыя Юрчука па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да абмежавання волі у папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Таццяна Макеева змешчана пад варту па ч. 1 арт. 342, 368, 369, 391 КК па абвінавачванні ў арганізацыі масавых мерапрыемстваў, абразе А. Лукашэнкі, службовай асобы і суддзі;
Таксама праваабаронцам вядома пра шэраг людзей, якія былі накіраваны да прымусовага лячэння ў псіхіятрычны стацыянар па дыфамацыйных артыкулах: Руслан Зголіч па арт. 369, 368 КК, Дзмітрый Сіўко па арт. 369 КК, Аляксандр Цюпа, Іван Мікша па арт. 370 КК, Аляксандр Сырыца па арт. 369 КК.
«Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «Палітычны зняволены», чытаем у заяве праваабаронцаў Беларусі.
Праваабаронцы чарговы раз патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
аз