Беларуская Служба

У Брэсце зноў судзяць пенсіянерку Наталлю Малец за дапамогу палітвязням

08.07.2024 09:05
Раней Малец асудзілі па палітычных матывах да «хатняй хіміі». 
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

У Брэсце зноў судзяць пенсіянерку Наталлю Малец за дапамогу палітвязням. 63-гадовай палітзняволенай ставяць у віну «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Раней Малец асудзілі па палітычных матывах да «хатняй хіміі». З верасня 2023 года жанчына знаходзілася ў зняволенні ў рамках новай крымінальнай справы, паведамляе Радыё «Свабода».

Першапачаткова яе абвінавачвалі ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці». Але 5 сакавіка прэс-служба Следчага камітэта паведаміла, што ёй прад’явілі абвінавачанне ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

Сілавікоў зацікавіла актыўнасць жанчыны ў ажыццяўленні грашовых пераводаў палітвязням, адзначае «Вясна».

Таксама следчыя знайшлі, што яна была ў закрытай суполцы ў «Фэйсбуку», якая належыць «экстрэмісцкаму фармаванню».

8 ліпеня абласны суд пачынае разгляд справы Наталлі Малец. Працэс вядзе суддзя Руслан Сянько.

вс