Беларуская Служба

Грамадзяніна Польшчы прыгаварылі да 14 гадоў пазбаўлення свабоды за «шпіянаж» і «агентурную дзейнасць»

08.07.2024 11:20
На сённяшні дзень «Вясне» вядома пра трох асуджаных па палітычных артыкулах грамадзянах Польшчы.
ТурмаShutterstock/FotoDax

У Брэсцкім абласным судзе грамадзяніна Польшчы Томаша Бярозу прыгаварылі да 14 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў «агентурнай дзейнасці» і «шпіянажы», паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Прысуд быў вынесены год таму – 14 чэрвеня 2023 года, але пра яго праваабаронцам стала вядома толькі цяпер. Справу ў закрытым рэжыме разглядаў рэжымны суддзя Сяргей Беразюк. Паляк свой тэрмін адбывае ў папраўчай калоніі №22 «Воўчыя норы» ў Івацэвіцкім раёне.

На сённяшні дзень «Вясне» вядома пра трох асуджаных па палітычных артыкулах грамадзянах Польшчы. Яшчэ адзін паляк утрымліваецца пад вартай – цяпер над ім праходзіць суд.

вс