Беларуская Служба

Вынесеныя прысуды яшчэ па адной завочнай крымінальнай справе

09.07.2024 08:06
Фігурантаў справы абвінавачвалі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
ІлюстрацыяFoto: Inactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Брэсцкім абласным судзе ў чэрвені пачаўся разгляд завочнай крымінальнай справы ў дачыненні да Яўгена Вільскага, Вадзіма Дзмітранка, Вольгі Карач, Анатоля Котава, Веранікі Цапкала. Працэс быў прызначаны весці суддзя Андрэй Лешчанка, нагадвае «Вясна».

Як стала вядома учора, усім фігурантам прызначылі па 12 гадоў пазбаўлення волі. Таксама Котаву і Карач прызначылі штрафы ў 15 000 базавых (600 000 рублёў), Вільскаму і Дзмітранку ў 12 000 і 11 000 базавых адпаведна (480 000 і 440 000 рублёў), Цапкала – 1000 базавых (40 000 рублёў).

Фігурантаў справы абвінавачвалі паводле пяці артыкулаў – «змова або іншыя дзеянні з мэтай захопа дзяржаўнай улады» (ч. 1 арт. 357 КК), «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК), «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» (ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 КК), «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1 КК) і «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК).

аз

Магілёўскіх журналістаў будуць судзіць за ўдзел «у баявых дзеяннях за мяжой»

08.07.2024 17:30
Весці працэс будзе суддзя суда Магілёўскай вобласці Дзмітрый Крэнжыеўскі.