24 ліпеня а 17:00 у Вільні пройдзе адкрыццё выставы «30 год дыктатуры ў 30 постарах» з удзелам Святланы Ціханоўскай. Экспазіцыю ладзіць яе офіс.
Беларускі дызайнер Артур Вакараў стварыў 30 постараў, якія наглядна дэманструюць катастрафічныя наступствы аўтарытарызму. Гэтыя творы нагадваюць пра небяспеку абыякавасці, даверу да прапаганды і жадання «моцнай рукі».
«Паўгода таму я задумаўся над гэтым сумным юбілеем і яго наступствамі для ўсіх беларусаў. Так з'явілася канцэпцыя праекту, і на працягу шасці месяцаў я ствараў гэтыя 30 постараў, каб паказаць жахлівыя вынікі кіравання дыктатара ў розных сферах жыцця» – кажа аўтар праекту.
Акрамя лідаркі беларускіх дэмакратычных сілаў, удзел у адкрыцці выставы прымуць беларускія і літоўскія палітыкі.
Экспазіцыя ладзіцца на адкрытай прасторы каля Музею акупацыі і барацьбы за свабоду (Aukų g. 2A, Vilnius).
Офіс Святланы Ціханоўскай
нг