Беларуская Служба

«Беларуская выведка»: Мінск праводзіць кансультацыі з Пекінам наконт пагрозы чыгуначнаму транзіту

24.07.2024 09:26
Трэцім ценявым бокам кансультацый стаў МЗС РФ.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: A_Lesik/ Shutterstock

Тэлеграм-канал «Беларуская выведка» піша, што Масква і Мінск разглядаюць патэнцыйныя рызыкі зараз сумесна. Масква спрабуе гуляць з Кітаем беларускай картай у адказ на блакаванне Пекінам плацяжоў з РФ у юанях.

Беларускі бок пасля заканчэння саміту ШАС і прамых перагавораў Рыжанкова, па ўзгадненню з Пуціным, вырашыў праявіць «самастойнасць» і разгарнуў «гульню ў кансультацыі» (чытай – загаворванне рэальнай праблемы з КНР).
Лукашэнка не адрэагаваў на «намёкі» палякаў і вырашыў абысціся паўмерай – зменшыць паток мігрантаў. У штабе дыктатара з падачы Крамля на сённяшні дзень устойліва дамінуе меркаванне, што Варшава не адважыцца на працяглую блакаду мяжы.

Мінск усё ж чакае абвастрэння сітуацыі і ўпэўнены, што, калі закрыццё і адбудзецца як факт, яно не працягнецца доўга. Унутры штабу Лукашэнкі мяркуюць, што палякі, нават калі і перакрыюць транзіт, то самі «прыпаўзуць» на перамовы праз месяц…

Мы не маем дакладнай інфармацыі, ці з'яўляецца гэтая стратэгія ўзгодненай з Кітаем пазіцыяй. Нашы крыніцы, блізкія да штабу, папярэджваюць, што Лукашэнка зламаецца ТОЛЬКІ ў выпадку нябачанага масіўнага калапсу і паралічу на чыгуначных лініях, якія прывядуць да значных страт Кітая і цяжкасцю руху па тэрыторыі РФ. Толькі ў гэтым выпадку Лукашэнка рэальна пойдзе на сустрэчу ўсім «пажаданням» Польшчы. У АДСУТНАСЦЬ масіраванага «чыгуначнага крызісу» Лукашэнка будзе толькі ўмацоўваць свае знешне-/ унутрыпалітычныя дасягненні, спрабаваць вытаргаваць «усё ва ўсіх», дэманструючы і Усходу, і Захаду свае «магчымасці».

нг