Беларуская Служба

У Кіеўскім нацыянальным універсітэце адновяць вывучэнне беларускай мовы

24.07.2024 14:22
«Беларуская мова – гэта не толькі мова самаабвешчанага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, гэта мова беларускага народа».
Здымак мае ілюстрацыйны характарradyjo.net

У Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі будзе адноўленае вывучэнне беларускай мовы, паведамляе «Укрінформ».

«Беларуская мова – гэта не толькі мова самаабвешчанага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, гэта мова беларускага народа, вайскоўцаў беларускіх фармаванняў, якія ў складзе Узброеных сіл Украіны змагаюцца за свабоду і незалежнасць і для Украіны, і для сваёй Бацькаўшчыны», – падкрэсліў Бугроў.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2023 года стала вядома, што Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі з 2022 году забараніў выкарыстоўваць расейскія крыніцы ў навучальным працэсе і закрыў праграмы вывучэння расейскай, беларускай моваў і фарсі. Тады Уладзімір Бугроў назваў гэта «эмацыйным крокам».

belsat.eu/эж