Беларуская Служба

У Беларусі рыхтуецца чарговае масавае судзілішча

24.07.2024 17:06
Паводле падлікаў правааббарончага цэнтру «Всяна», зараз у Беларусі налічваецца 1367 вязняў сумлення.
     .
Так намалявала "клетку" палітзняволеная Кася Будзько.Фота: ПЦ "Вясна"

У судзе Ленінскага раёну Брэста 30 ліпеня распачнецца суд адразу над 8 мясцовымі жыхарамі. Усіх іх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту 10 жніўня 2020 году, - паведамляе ПЦ «Вясна». Справу будзе разглядаць так званы суддзя Дзмітрый Шурын.

На лаве падсудных – Іван Амрэйчык, Васіль Ніпарка, Аляксей Самайлюк, Анатоль Закурка, Ігар Сарокін, Сяргей Дземідзюк, Мікіта Яхімовіч і Валянціна Жукоўская. Мікіту Яхімовіча і Валянціну Жукоўскую цяпер утрымліваюць пад вартай у СІЗА-7, іх затрымалі напрыканцы сакавіка 2024 году. Жукоўскую раней ужо асудзілі на 1,5 года «хатняй хіміі» па «карагоднай справе».

Ігара Сарокіна затрымалі на мяжы ў лютым, калі ён вяртаўся з Польшчы, дзе працаваў электрыкам.

За вясну 2024 году за пратэсты ў Берасці 10 жніўня 2020 году асудзілі ўжо больш за 20 чалавек, адзначаюць праваабаронцы. За тую акцыю пратэсту актыўна судзілі ў 2021 годзе і ўсім прысуджалі калонію.

Паводле падлікаў правааббарончага цэнтру «Всяна», зараз у Беларусі налічваецца 1367 вязняў сумлення.

эж