Беларуская Служба

Кітай скараціў імпарт беларускіх прадуктаў харчавання

28.07.2024 09:58
Раней паведамлялася аб тым, што Кітай скараціў імпарт беларускіх калійных угнаенняў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарigorovsyannykov/pixabay.com/CC0 Public Domain

У бягучым годзе Кітай скараціў імпарт з Беларусі па шэрагу харчовых таварных пазіцый. Пра гэта сведчаць звесткі Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР. Пры гэтым па некаторых відах прадукцыі назіраецца скарачэнне аб'ёму закупак як у вартасным, так і ў колькасным выражэнні.

У студзені – чэрвені 2024 года Кітай імпартаваў з Беларусі рапсавага алею на суму каля $130 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года закупкі зменшыліся больш як на $45 млн.

Імпарт мяса і харчовых субпрадуктаў свойскай птушкі з РБ скараціўся з $172,2 млн у I паўгоддзі 2023 г. да $94,4 млн за такі ж перыяд гэтага года. Закупкі замарожанай ялавічыны аселі з $46,8 млн да $41,6 млн.

Таксама зафіксавана падзенне імпарту і па іншых харчовых пазіцыях: малочная сыроватка – мінус $9 млн; малако і вяршкі, згушчаныя або з дабаўленнем цукру або іншых падсалоджвальных рэчываў – мінус $7,2 млн.

Раней паведамлялася аб тым, што Кітай скараціў імпарт беларускіх калійных угнаенняў.

myfin.by/ав