Беларуская Служба

Памёр вядомы дзеяч беларускага левага руху Сяргей Калякін

15.08.2024 13:57
З 1994 года Калякін узначальваў Беларускую партыю левых “Справядлівы свет”, якая знаходзілася ў апазіцыі да ўладаў
Сяргей КалякінАрхіўнае фота: "Справядлівы свет"

Як стала вядома “Позірку”, пасля цяжкай, працяглай хваробы раніцай 15 жніўня ва ўзросце 72 гадоў памёр вядомы дзеяч беларускага левага руху Сяргей Калякін.

З 1994 года Калякін узначальваў Беларускую партыю левых “Справядлівы свет” (да 2009 года называлася Партыяй камуністаў Беларускай), якая знаходзілася ў апазіцыі да ўладаў.

Нарадзіўся 16 чэрвеня 1952 года ў Мінску, скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (цяпер Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі) па спецыяльнасці радыёінжынер, член КПСС з 1977 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 13-га склікання (1995-1996).

Партыя “Справядлівы свет” была ліквідаваная Вярхоўным судом 29 верасня 2023 года. У снежні таго ж года Калякін увайшоў у аргкамітэт па стварэнні марксісцкай партыі.

Калякін — пляменнік спікера Вярхоўнага Савета 12-га склікання Мікалая Дземянцея.

Позірк/ав