Беларуская Служба

У Беларусі дзяржава будзе рэгуляваць цэны на платныя паслугі

18.08.2024 12:18
Міністэрства аховы здароўя будзе рэгуляваць цэны на платныя кансультацыі ўрачоў-спецыялістаў.
Ілюстрацыйны здымакObraz Parentingupstream z Pixabay/CC0

З 1 лістапада 2024 года прыватныя медыцынскія клінікі ў Беларусі страцяць магчымасць самастойна ўстанаўліваць цэны на ўрачэбныя кансультацыі.

Гэта робіцца дзеля «навядзення парадку». На першым этапе дзяржрэгуляванне цэн закране тры пазіцыі:

1) стаматалагічныя паслугі;

2) дыягнастычныя паслугі (лабараторная, прамянёвая, ультрагукавая, функцыянальная і эндаскапічная дыягностыка);

3) медыцынскі агляд стану здароўя грамадзян для атрымання медыцынскай даведкі аб стане здароўя, якая пацвярджае прыдатнасць да кіравання аўтамабілямі з ручным кіраваннем.

Крыніца: Белые Халаты. News/юл