Беларуская Служба

25 жніўня 1991 года незалежнасць Беларусі стала законам

25.08.2024 09:07
33 гады таму спраўдзілася мара беларусаў.
     .
Зянон Пазняк выступае ў Вярхоўным савеце.Фота: Хартыя'97

25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі статус канстытуцыйнага закону. Тым самым было абвешчана вяршэнства беларускіх Канстытуцыі і законаў над так званымі "саюзнымі" - нагадвае Хартыя'97.

Галасаванне адбылося на сесіі, якая была скліканая адразу пасля паразы жнівеньскага путчу ў Маскве. Пад ціскам дэпутацкай апазіцыі БНФ на чале з Зянонам Пазняком большасць дэпутатаў Вярхоўнага Савета прагаласавалі за незалежнасць Беларусі дэ-юрэ. Дэ-факта Беларусь набыла незалежнасць у снежні 1991 года, пасля падпісання Белавежскіх пагадненняў, вынікам якіх стаў роспуск Савецкага Саюза.

У Беларусі 25 жніўня афіцыйна не адзначаецца, а, напрыклад, ва Украіне менавіта гэтая падзея (Дэкларацыя набыла статус канстытуцыйнага закону) адзначаецца як дзяржаўны Дзень Незалежнасці.