Беларуская Служба

МУС прапануе блакаваць «экстрэмісцкі кантэнт» яшчэ падчас перадследчай праверкі

05.09.2024 16:51
Законапраект абмяркоўвала экспертная рада пры Савеце Рэспублікі.
 ( )
Міліцыя (ілюстрацыйны здымак)Ireine /Shutterstock.com

Міністэрства ўнутраных спраў прапануе ўнесці ў заканадаўства права блакаваць «экстрэмісцкі кантэнт» на стадыі перадследчай праверкі. Змены ў Крымінальна-працэсуальны і Крымінальна-выканаўчы кодэксы прапануецца несці, каб прывесці іх у адпаведнасць з правапрымяняльнай практыкай.

Адпаведны законапраект абмяркоўваўся сёння экспертнай радай пры Савеце Рэспублікі.

У МУС хочуць адразу блакаваць або спыняць паслугі электрасувязі, калі органы дазнання вырашаць, што кантэнт спрыяе ўчыненню злачынства. Кажуць, што гэты шлях абраны на практыцы.

«Гаворка ідзе пра блакаванне перш за ўсё экстрэмісцкага кантэнту, кантэнту, які звязаны з распаўсюдам наркотыкаў і г.д. На нашу думку, гэта дазволіць калі не мінімізаваць, то значна ўскладніць здзяйсненне злачынстваў гэтых катэгорый», – перадае прэс-служба Савета Рэспублікі словы намесніка міністра ўнутраных спраў – начальніка крымінальнай міліцыі Генадзя Казакевіча.

Паводле Еўрарадыё

нг