Сейм Латвіі ў аўторак прыняў змены ў закон аб дарожным руху, якія прадугледжваюць канфіскацыю аўтамабіляў з беларускімі нумарамі. Змены прынятыя ў другім чытанні.
Зараз зарэгістраваныя ў Беларусі транспартныя сродкі, якія цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Латвіі, павінны быць вывезеныя або зарэгістраваныя для ўдзелу ў дарожным руху ў Латвіі да 31 кастрычніка. Пасля гэтага тэрміну транспартны сродак могуць канфіскаваць.
Аднак пасля гэтага тэрміну транспартныя сродкі з Беларусі змогуць уязджаць у Латвію толькі для аднаразовага перасячэння тэрыторыі краіны транзітам, калі іх кіроўцы папярэдне звярнуліся ў Дырэкцыю бяспекі дарожнага руху. Таксама змогуць уязджаць аўтамабілі дыпламатычных і консульскіх службаў, пасольстваў і дэлегацый.
Выключэнне прадугледжана для людзей з абмежаванымі магчымасцямі перамяшчэння, якія кіруюць уласнымі спецыяльна абсталяванымі транспартнымі сродкамі, зарэгістраванымі ў Беларусі, калі яны жадаюць уехаць з мэтай наведвання сваіх бацькоў, дзяцей або мужа, што пражываюць у Латвіі, паведамляе «Наша Ніва».
вс