Беларуская Служба

На тэрыторыі Палескага радыяцыйнага-экалагічнага запаведніка гарыць лес

12.09.2024 11:45
Для тэрыторыі запаведніка характэрна наяўнасць высокіх узроўняў забруджвання трансуранавымі радыёнуклідамі.
.    .
Пажар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. terski/pixabay.com/CC0

Ужо некалькі дзён Гарыць 14,5 гектара лесу на плошчы на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, вынікае з сутачнай зводкі Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС. Калі пачаўся пажар, ратавальнікі не ўдакладняюць. Паводле паведамленняў МНС пажары ўспыхнулі ў Хойніцкім, Нараўлянскім і Рагачоўскім раёнах.

Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік быў арганізаваны ў 1988 годзе ў беларускай частцы зоны адчужэння ЧАЭС на тэрыторыі трох найбольш пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС раёнаў Гомельскай вобласці - Брагінскага, Нараўлянскага і Хойніцкага. На тэрыторыі знаходзяцца 96 пакінутых населеных пунктаў, дзе да аварыі жылі больш за 22 тысячы жыхароў, нагадвае «Свабода».

На тэрыторыі Палескага запаведніка знаходзіцца каля 30% цэзію-137, які выпаў на тэрыторыю Беларусі, 73% - стронцыю-90, 97% - ізатопаў плютонію-238, 239, 240. Для тэрыторыі запаведніка характэрна наяўнасць высокіх узроўняў забруджвання трансуранавымі радыёнуклідамі з вялікімі перыядамі паўраспаду: плютонія-238 - 87,7 года, плютонія-239 - 24 110 гадоў, плютонія-240 - 6564 гадоў, плютонія-241 - 14 241 - 433 гады. У сувязі з гэтым большая частка тэрыторыі запаведніка нават у аддаленай перспектыве не можа быць вернутая ў гаспадарчае карыстанне.

аз