Мужчынская зборная Эстоніі па пляжным футболе, якая выйшла ў плэй-оф суперфіналу Еўралігі ў Італіі, даведалася свайго суперніка па чвэрцьфінале ў пятніцу і адмовілася гуляць з Беларуссю, піша sport.tv3.ee.
«Калі б супернікам была Беларусь, мы дамовіліся з камандай, што не будзем з ёй гуляць. Мы выходзім на поле, гучна спяваем нацыянальны гімн Эстоніі і затым пакідаем поле. Мы на 100% аднадушныя з камандай у тым, што расійскім і беларускім спартсменам на дадзены момант не месца на спартыўных пляцоўках!» — казаў брамнік зборнай Эстоніі Каспар Котэр перад лёсаваннем.
Раней дэмаршы ў футболе заяўляла Літва: адмаўляліся гуляць з беларусамі мужчынская і жаночая зборныя.
яс/Наша Ніва