Журналісты «Люстэрка» паглядзелі, якія сумы ў Беларусі і з якіх крыніц выдаткоўваюць на гостэлеканалы, якія ўжо працуюць.
У 2023 годзе на дзяржСМІ першапачаткова планавалася вылучыць 162,4 млн рублёў, фактычныя выдаткі склалі 204,4 млн рублёў (каля 58 млн еўра).
У рэспубліканскім бюджэце на 2024 год на фінансаванне сродкаў масавай інфармацыі закладзена амаль 170 млн 860 тыс. рублёў (каля 48 млн еўра), з якіх 142,4 млн рублёў маюць намер накіраваць канкрэтна на тэлебачанне і радыё. Найбуйным атрымальнікам бюджэтных сродкаў застаецца Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія з фінансаваннем у 128,8 млн рублёў. Акрамя таго, 10,6 млн рублёў з казны атрымае Міждзяржаўная тэлерадыёкампанія «Мір», БелТА — 2,2 млн рублёў, Другі тэлеканал — 4,7 млн рублёў, СТВ — 3,8 млн рублёў.
Прычым фінансаванне дзяржСМІ ідзе як непасрэдна са сродкаў, што выдзяляюцца рэспубліканскім бюджэтам на дзяржСМІ, так і праз рознага роду рэзервовыя фонды падтрымкі юрыдычных асоб, а яшчэ праз мясцовыя бюджэты.
Як выдаткі на дзяржСМІ выглядаюць на фоне ўсяго дзяржбюджэту?
Нягледзячы на шматмільённыя бюджэты, выдаткі ў цэлым на дзяржСМІ складаюць адносна невялікую долю рэспубліканскага бюджэту — усяго 0,38% у 2024 годзе. Для параўнання: у 2023-м гэты паказчык быў на ўзроўні 0,54 працэнта.
zerkalo.io
ДзяржСМІ тым часам не ўдаецца вырашыць кадравае пытанне
Адна з праблем, з якой улады могуць сутыкнуцца падчас запуску новага тэлеканала, — кадравая.
Цяпер у агульнарэсурсным банку вакансій знаходзіцца больш за 140 аб’яў аб пошуку супрацоўнікаў у Белтэлерадыёкампанію — ад намесніка старшыні (на 3800 рублёў або 1080 еўра) да артыста хору (за 250 рублёў на чвэрць стаўкі, гэта каля 70 еўра). Шукаюць супрацоўнікаў не толькі сталічныя, але як рэгіянальныя тэлевізійныя СМІ, так і спецыялізаваныя. Напрыклад, тэлекампанія «Ваен ТБ» мае патрэбу ў чатырох работніках — ад тэлеаператара (на 1800 рублёў або 512 еўра) да інжынера (на 700 рублёў або 199 еўра на палову стаўкі).
вх