Беларуская Служба

Ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «Шахед»

16.09.2024 11:01
У дадзеным выпадку дзяжурная авіяцыя ВПС Беларусі не падымалася.
«Шахед»Anelo/Shutterstock

У ноч з 15 на 16 верасня адзін дрон-камікадзэ тыпу «Шахед» перасёк мяжу з Беларуссю ў Гомельскай вобласці і правёў каля 20 хвілін над Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведнікам, паведамляе «Беларускі Гаюн». 

«Шахед» зайшоў з Кіеўскай вобласці ў Гомельскую вобласць каля 03:15 ночы і трымаў курс на Хойнікі. 

Далей дрон зрабіў некалькі колаў у беларускім небе і развярнуўся назад ва Украіну, куды вярнуўся ўжо каля 03:40 і рухаўся курсам на Іванкаў. 

У дадзеным выпадку дзяжурная авіяцыя ВПС Беларусі не падымалася.

вс