Беларуская Служба

19‑гадовага беларуса судзяць за здраду дзяржаве; у фільме АНТ яго абвінавацілі ў «супрацоўніцтве з СБУ»

16.09.2024 13:26
На дзяржаўным тэлеканале АНТ выйшаў фільм «Дзеці на прыцэле. Завербаваныя ворагам» пра сем падлеткаў, затрыманых за «супрацоўніцтва з украінскімі спецслужбамі».
 .
Данііл Герасім.Фота: screenshot

Магілёўскі абласны суд пачаў разглядаць крымінальную справу супраць 19-гадовага Данііла Гарасіма, паведамляе ПЦ «Вясна».

Яго абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве (частка 1 артыкула 356 КК), удзеле ва ўзброеным канфлікце (частка 1 артыкула 361-3 КК) і незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі (частка 2 артыкула 295 КК).

Пра затрыманне Гарасіма стала вядома ў красавіку. На дзяржаўным тэлеканале АНТ выйшаў фільм «Дзеці на прыцэле. Завербаваныя ворагам» пра сем падлеткаў, затрыманых за «супрацоўніцтва з украінскімі спецслужбамі».

Згодна з сюжэтам, Герасім напісаў у «бот палка Каліноўскага», дзе яму далі заданне. Спачатку трэба было зняць перамяшчэнне артылерыйскай брыгады ў Асіповічах, а потым дапамагчы арганізацыі Супраціў перанесці сумку з чаравікам — прыладай, пры наездзе на якую цягнік сыходзіць з рэйкі.

Супрацоўнікі КДБ, па версіі прапагандыстаў, затрымалі Герасіма на станцыі Верайцы (Асіповіцкі раён), дзе і трэба было выканаць заданне.

вх