«Позірк» правёў аналіз статыстыкі памежных службаў суседніх краін і высветліў колькасць спыненых суседнімі краінамі Еўразвяза з пачатку 2024 года спробаў незаконнага пранікнення з беларускай тэрыторыі.
Больш за ўсё спробаў нелегальнай міграцыі прыпала на Польшчу — 25180 (83,9%).
У Латвіі было спынена 4257 выпадкаў, у Літве 585.
Годам раней лічбы былі падобныя.
За аналагічны перыяд 2023 года гэтая лічба складала 30 697, колькасць спроб нелегальнай міграцыі ў адносінах да Польшчы складала 67,5%.
вх