Беларуская Служба

У Беларусі памілавалі яшчэ 37 палітвязняў

16.09.2024 15:28
Гэта чацвёрты ўказ аб памілаванні з пачатку ліпеня бягучага года.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/viasna96

У Беларусі памілавалі яшчэ 37 палітвязняў, адпаведны ўказ напярэдадні Дня народнага адзінства падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Паведамляецца, што сярод памілаваных — шэсць жанчын; шэраг памілаваных маюць хранічныя захворванні, інваліднасць або з'яўляюцца пансіянерамі.

Раней Лукашэнка памілаваў 78 палітвязняў: 3 ліпеня — 18, 16 жніўня — 30, 4 верасня — яшчэ 30.

Па стане на 16 верасня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1342 чалавекі.

вх