Грамадзянін Латвіі паехаў у Беларусь і знік. Магчыма, ён затрыманы, паведамляе Reformation са спасылкай на яго знаёмых.
Эмілс Асарс адправіўся ў Беларусь на аўтамабілі 11 верасня. Ён кіраваў chrysler і збіраўся адвезці знаёмую жанчыну ў Верхнядзвінск. У Беларусь грамадзянін Латвіі планаваў заехаць праз памежны пункт «Патэрніекі — Грыгараўшчына».
12 верасня сваякам Асарса патэлефанавалі з беларускага нумара. Суразмоўца сказаў, што латвійца затрымала міліцыя.
Звязацца з гэтым нумарам паўторна не атрымалася. Тэлефон самога Эмілса Асарса з моманту знікнення застаецца адключаным.
Латвійская паліцыя праінфармаваная і занялася пошукамі.
вх