Адстаўку прыняла кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, паведаміла прэс-служба Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі.
«Для мяне гэта было няпростым рашэннем, якое я пэўны час абдумвала, і прыйшла да высновы, што хацела б працягнуць сваю дзейнасць не столькі ў палітычным, колькі ў гуманітарным рэчышчы для дапамогі палітзняволеным. Я ўдзячная камандзе Кабінета і іншым структурам дэмакратычных сіл за супрацоўніцтва. Упэўненая, яно працягнецца, але для мяне ўжо ў іншай ролі», — гаворыцца ў каментары Вольгі Гарбуновай.
«Цяпер Вольга вырашыла засяродзіцца на працы не ў якасці палітыка – і я з павагай стаўлюся да яе выбару», — цытуецца каментар Святланы Ціханоўскай.
Прэс-служба паведамляе, што гэтае рашэнне планаванае.
Неўзабаве ў Каардынацыйнай Радзе адбудуцца слуханні па новай кандыдатуры».
Вольга Гарбунова была прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета са снежня 2022 года. Сярод найважнейшых яе дасягненняў – анлайн-марафон салідарнасці з палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!» і запуск службы па сацыяльнай дапамозе беларусам і беларускам «Адно акно».
вх