Беларуская Служба

П. Латушка: Не трэба сябе падманваць «памілаваннямі» палітвязняў

17.09.2024 10:07
Кіраўнік АПК адзначыў, што слова памілаванне - гэта глыбока памылковы тэрмін у дачыненні да дзеянняў Лукашэнкі.
Павел Латушкакрыніца: Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Нельга памілаваць ні ў чым не вінаватых людзей, якіх ты кінуў за краты па фальшывых, палітыка-матываваных прысудах, піша Павал Латушка.

«Па-другое, важна, што людзі выходзяць з турмаў, аднак гэтыя людзі знаходзяцца на волі вельмі ўмоўна, у стане моцна зрэзаных правоў і пад перманентным кантролем сілавых ведамстваў. Яны застаюцца рэпрэсаванымі.

А па-трэцяе, «памілаваўшы» адных, рэжым Лукашэнкі кінуў за краты іншых беларусаў і распачаў яшчэ сотні крымінальных справаў. Рэпрэсіі не спыніліся, ні якасна, ні колькасна. Яны наадварот нарастаюць», - чытаем.

Пры гэтым Лукашэнка навязвае наратыў аб тым, што абмяркоўваць трэба толькі яго «памілаванні», а казаць пра рэпрэсіі, якія ўзмацняюцца, нельга ні ў якім разе.

«Рэпрэсіі павінны спыніцца. Пакуль яны працягваюцца - шукаць «пазітыўныя сігналы» у дзеяннях Лукашэнкі бессэнсоўна. Лукашэнка павінен адказаць за ўсе свае злачынствы: забойствы, катаванні, масавыя рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў. Нельга забываць пра гэта», - канстатуе Латушка.