Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення і велізарнага штрафу.
Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.
Кіраўніца праекту «Палітвязынка» Яўгенія Доўгая так піша пра Марфу:
«З кім з палітвязняў жанчын я не гаварыла пра яе, усе гавораць пра яе толькі добрае. Як толькі Маша заехала ў калонію, на яе зваліўся ўвесь маральны прэсінг. Ці дні, калі яна фізічна была настолькі загружана, што не магла нават прысесці на хвілінку.
За чатыры гады ў Машы памерла бабуля, памёр бацька. Здароўе Машы падарвалася моцна. І страшна нават думаць аб наступствах здароўя. Маша дастаткова напакутавалася. Такія людзі, як яна, неабходны на волі. На волі Маша дапамагала бяздомным жывёлам, дапамагала жанчынам, дапамагала ўсім-усім.
«Маша - гэта Кот Леапольд. Мы ёй увесь час казалі, каб яна нарэшце падумала пра сябе», - кажа пра яе Дафна Афанасьева, былая палітвязынка.
Жанчыны, якія выйшлі, кажуць, што ў Машы цяпер вельмі доўгія беласнежныя валасы, якія яна заплятае ў дзве касічкі часта. А яшчэ, у яе вялікія сінія вочы, у якіх можна патануць літаральна. Ведаеце, такія вочы, у якія глядзець часам вельмі цяжка. Такія яны пранізлівыя».
ав