У Брэсце за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе (кваліфікацыя – «арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») прыгаварылі яшчэ 5 чалавек, паведамляе «Вясна Брэст».
Справу разглядаў суддзя Ленінскага раёна Андрэй Грушко. Дзяніс Андрашчук, Мікалай Пратасевіч і Раман Парфёнаў прысуджаныя да 1 года і 6 месяцаў калоніі; Ганна Васілюк - да года калоніі; яе муж і палітвязень Генадзь Васілюк – да 1,5 года калоніі. З улікам ранейшага яшчэ не адбытага тэрміну мужчына ў выніку атрымаў 2 гады калоніі агульнага рэжыму.
У лютым бягучага года 57-гадовага Васілюка прыгаварылі на 1,5 года калоніі з-за трох «класаў» ў «Аднакласніках» і абвінавацілі ў «паклёпе на Лукашэнку».
Гэта ўжо восьмая група ўдзельнікаў пратэстаў, асуджаная ў Брэсце за вулічную акцыю 10 жніўня 2020 года. Папярэдні прысуд быў агучаны некалькі дзён таму – тады прыгаворы пачулі 11 чалавек.
вс