Беларуская Служба

Грузапаток праз Беларусь знізіўся за год на 20 % з-за санкцый

18.09.2024 15:41
Грузапаток праз Беларусь знізіўся на 30% у параўнанні з 2023 годам з-за санкцыйных абмежаванняў і закрыцця пунктаў пропуску на мяжы.
Чарга да мяжыshutterstock.com/Vitaliy Kyrychuk

Такую інфармацыю ўагучыў намеснік кіраўніка Мытнага камітэта Эдуард Даніловіч, паведамляе «Спутнік».

«Сітуацыя на мяжы па-ранейшаму застаецца складанай на заходніх рубяжах. У першую чаргу гэта звязана, вядома ж, з санкцыйным ціскам Захаду», — адзначыў намеснік старшыні Мытнага камітэта.

Ён таксама нагадаў, што з 26 раней дзеючых пунктаў пропуску ў сапраўдны момант працуюць толькі пяць: два на літоўскім напрамку, два — на польскім і адзін — на мяжы Беларусі з Латвіяй.

«Сёлета з ініцыятывы літоўскага боку яшчэ два пункты пропуску былі закрытыя, таму пяць у нас цяпер застаюцца дзейнымі», — дадаў Даніловіч.

Таксама на працу грузаперавозчыкаў уплывае забарона на перасячэнне мяжы і рух па тэрыторыі заходніх краін.

«Усё гэта, вядома, зразумелым чынам адбіваецца на грузапатоках, якія ідуць праз тэрыторыю Беларусі. У параўнанні з мінулым годам гэты грузапаток яшчэ на 30% знізіўся», — адзначыў Даніловіч.

Паводле яго слоў, перад Дзяржаўным мытным камітэтам Беларусі пастаўлена няпростая задача дапамагаць беларускім суб'ектам гаспадарання выходзіць з сітуацыі, якая склалася.

вх