Частку затрыманых адразу адвезлі ў Віцебскі следчы ізалятар. Ім інкрымінуюць арт. 342 КК (арганізацыя, падрыхтоўка або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
У відэароліку, паказаным на Telegram-канале сілавікоў, паказаныя фрагменты марша пратэсту ў Глыбокім 16 жніўня 2020 г. Гэта быў самы масавы марш у райцэнтры, калі ўдзельнікі сышлі з ходнікаў на праезджую частку. Таксама прадэманстраваны кадры жорсткіх затрыманняў некалькіх мужчын.
У «пакаяльных відэа» глыбачане прызнаюцца, што насамрэч былі ўдзельнікамі шэсця. У аднаго з затрыманых, падобна, пералом рукі.
«Зачысцілі самыя актыўных радыкалаў, якія па начах ламалі лаўкі і плітку, а днём хадзілі з кветкамі», - гаворыцца ў допісе да відэароліка.
Віцебская Вясна/ав