Беларуская Служба

У Беларусі хочуць зрабіць платнай медыцыну для дальнабойшчыкаў

19.09.2024 13:45
Дэпутаты беларускага Нацыянальнага cходу, услед за Мінздарам РБ, занепакоіліся тым, што грамадзяне, якія працуюць за мяжой, прыязджаюць на лячэнне дадому. 
Медыцынаt.me/belhalat_by/8430

Дэпутаты парламента РБ рыхтуюць змены для "дармаедаў", да якіх яны адносяць і вадзіцеляў фур, якія працуюць у краінах ЕС. Дальнабойшчыкаў хочуць пазбавіць бясплатных медпаслуг, піша DW.

Дэпутаты беларускага Нацыянальнага cходу, услед за Мінздарам РБ, занепакоіліся тым, што грамадзяне, якія працуюць за мяжой, прыязджаюць на лячэнне дадому. У прыватнасці, размова ідзе аб дальнабойшчыках. Чыноўнікі не хаваюць свайго абурэння тым, што падаткі вадзіцелі фур плацяць за мяжой, а лечацца бясплатна ў Беларусі.

Раней намеснік міністра аховы здароўя Алена Краткова ў эфіры дзяржТВ адзначала, што экстранная дапамога будзе аказвацца бясплатна, а вось планавая - за грошы. "Што датычыцца стаматалагічных паслуг, планавых шпіталізацый, на мой погляд, гэта павінна быць платным. Мы шмат гаворым аб тым, у колькі дзяржаве абыходзіцца ахова здароўя - каля 4,5 працэнта ВУП", - заявіла чыноўніца.

У якасці прыкладу дэпутат Віктар Плескач прывёў дальнабойшчыкаў, якія працуюць у краінах Еўрасаюза: "Усе гавораць, маўляў, яны прывозяць грошы, якія ідуць у эканоміку Беларусі, і гэта быццам бы добра. Але сёння любы працадаўца Беларусі плаціць у Фонд сацабароны адлічэнні ў выглядзе 34% ад заробку на пенсійнае забеспячэнне, а ў нас кожны чацвёрты – пенсіянер. Што тычыцца Захаду, то дальнабойшчык у той краіне, дапусцім, у Польшчы плаціць падаткі. Таму раней было прынята такое непапулярнае рашэнне, як павышаны тарыф на аплату ацяплення, гарачай вады".

Наступным крокам можа стаць платная медыцына. Дэпутат удакладніў, што абмежаванні не закрануць беларусаў, якія працуюць у Расіі і іншых краінах Еўразійскага эканамічнага саюза, іх не ўносяць у базу "дармаедаў".

DW/ав